Мінюст не мае жадання зачыніць БСДП (Грамада)
Такая заява прагучала ад міністра юстыцыі Віктара Галаванава. 8 красавіка з ім сустрэліся актывісты партыі Ірына Вештард і Аляксей Сігаеў.
Ірына Вештард кажа, што сустрэча праходзіла ў спакойнай абстаноўцы. На сустрэчы сацыял-дэмакраты патлумачылі міністру, ў якой сітуацыі апынулася партыя пасля непрызнання Мінюстам ХІІІ з’езда БСДП (Грамада). Па выніках сустрэчы міністр Галаванаў даручыў сваім падначаленым падрыхтаваць дакумент, з дапамогай якога пытанні БСДП маглі б быць вырашанымі.
Нагадаем, што на апошнім непрызнаным Міністэрствам юстыцыі ХІІІ з’ездзе кіраўніком партыі быў абраны гісторык Анатоль Сідарэвіч. Пасля гэтага партыя атрымала яшчэ два афіцыйныя папярэджанні Мінюста.