Міжнародная назіральная місія спачувае пацярпелым ад выбуху

Міжнародная назіральная місія прыносіць свае шчырыя спачуванні сем'ям загінуўшых, а таксама ўсім, хто пацярпеў падчас выбуху.

"Мы вітаем агучаны Прэзідэнтам РБ Аляксандрам Лукашэнкам намер правесці максімальна адкрытае расследаванне дадзенай трагедыі. Мы лічым, што празрыстасць расследавання мае на ўвазе магчымасць свабоднай працы журналістаў і прадстаўнікоў грамадзянскіх арганізацый.

Нам здаецца прынцыпова важнай адкрытасць расследавання для грамадскасці і магчымасць публічнага абмеркавання таго, што адбылося", - гаворыцца ў паведамленні кіраўніка Міжнароднай назіральнай місіі Андрэя Юрава і прадстаўніка місіі Аляксандра Мнацаканяна, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".