Мабільны аператар Life даў беларускай эканоміцы мільярд долараў

Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Турцыі ў Беларусі Джэват Незіхі Озкайа.

Озкайа: "Магчыма многія з вас карыстаюцца паслугамі GSM-аператара Life. Гэта турэцкі аператар і яго інвестыцыі ў эканоміку Беларусі склалі 1 мільярд долараў. У 2008-2009 гадах таваразварот паміж Турцыяй і Беларуссю значна вырас. А калі ўлічыць, якое дапаўненне ў таваразварот уносяць прыватныя турэцкія прадпрымальнікі, якія прывозяць у Беларусь тавары, гэта абяцае павелічэнне таваразвароту да 500 мільёнаў долараў у год".