Мадэлі гульнявых аўтаматаў уключаць у дзяржрэестр
Адпаведную пастанову прыняў беларускі ўрад. Такім чынам, дзейнасць у сферы гульнявога бізнэсу ўпарадкуюць і зробяць больш празрыстай.
У дзяржаўны рэестр занясуць сукупнасць звестак пра дапушчаныя да выкарыстання аўтаматы, іх праграмнае забеспячэнне і пасведчанні аб уключэнні ў рэестр. У Дзяржстандарце пры гэтым падкрэсліваюць, што фактычна закладзены сярэдні адсотак грашовага выйгрышу гульнявых аўтаматаў павінен быць не ніжэй за 90% для кожнага.
Тыя аўтаматы, якія не ўнясуць у рэестр да 1 ліпеня 2011 года, нельга будзе выкарыстоўваць, паведамляе БЕЛТА.