Мадрыдскі "Рэал" абагнаў "Атлетыка", Раналду зноў забіў (відэа)
У выхадныя прайшлі чарговыя матчы чэмпіянату Іспаніі.
Мадрыдскі "Рэал" у гасцях перамог "Сельту" — 2:1. Два галы на рахунку Крышціяну Раналду. "Барселона" перамагла "Дэпартыва" з лікам 2:0, адзін з галоў забіў Ліянэль Месі. А вось мадрыдскі "Атлетыка" прайграў дома "Рэалу Сасьедад" — 0:1.
У выніку, "Барселона" цяпер мае 71 ачко, "Рэал", які выйшаў на другое месца — 58, "Атлетыка" — 57. Месі ўжо забіў у чэмпіянаце 40 галоў, Раналду — 26.
Фота — AFP