Маёра міліцыі-дэпутата падазраюць у крадзяжы ўраджаю-2012
Пракуратура Магілёўскай вобласці распачала крымінальную справу ў дачыненні да міліцыянта і яшчэ дваіх чалавек, якія яму дапамагалі.
Па дадзеных Галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС, начальнік аднаго з аддзелаў Крычаўскага РАУС, які да таго ж з'яўляецца і дэпутатам сельскага савета, разам са сваім братам і яшчэ адным мясцовым жыхаром здзейснілі крадзеж 20 тон збожжа ўраджаю 2012 года. Крадзеж быў здзейснены з тэрыторыі зернесушыльнага комплексу.
Кошт скрадзенага збожжа ацэнены ў 7,4 млн рублёў (каля 900 долараў), паведамляе "Ежедневник".
Фота — bymedia.net