Магілёвец ладзіў спробныя пахаванні для падначаленых
На яго завялі 12 крымінальных справаў.
Майстар пахавальнай канторы Магілёва ладзіў выпрабавальныя пахаванні для непаслухмяных падначаленых. Калі работнікі адмаўляліся выконваць патрабаванні начальніка, іх прымушалі па чарзе класціся ў труну. Пасля гэтага труну забівалі і апускалі ў выкапаную на тэрыторыі прадпрыемства яму, паведамляе БЕЛТА.
Па звестках праваахоўнікаў, два гады майстар пахавальнай канторы загадваў падначаленым збіраць з грамадзян грошы за паслугі па пахаванні памерлых сваякоў. Сабраныя грошы майстар забіраў сабе. Міліцыянты кажуць, што ён скраў больш за 12 мільёнаў рублёў.
Дваім непаслухмяным работнікам майстар зладзіў выпрабавальнае пахаванне. Таксама міліцыянты кажуць, што мастар збіваў работнікаў, якія не давалі яму грошы ці адмаўляліся выходзіць на працу ў свой законны выходны.