Магілёў святкуе гадавіну атрымання Магдэбургскага права
Упершыню права на самакіраванне Магілёў атрымаў 435 гадоў таму.
Сёння ў межах святкаванняў адбудзецца турнір па міні-футболе з удзелам каманд з Магілёва, Горак і Мінска. А напярэдадні ў абласным цэнтры прайшла міжнародная канферэнцыя га тэму "Магдэбургскае права ўчора, сёння, заўтра", паведамляе БелаПАН.
Выступаючы на ёй, мясцовы
гісторык Ігар Пушкін падкрэсліў, што Магдэбургскае права заклала прынцыпы
выбарнага самакіравання.
Афіцыйных мерапрыемстваў з нагоды гадавіны атрымання Магілёвам Магдэбургскага права ў горадзе не праводзіцца.