Магілёўскі лекар "пагарэў" на хабары ў 4 тысячы долараў

Загадчыка аддзялення нефралогіі Магілёўскай абласной бальніцы затрымалі, калі ён атрымліваў грошы. Паводле міліцыі, лекар выдаваў прызыўнікам дакументы, якія вызвалялі іх ад вайсковай службы.

Толькі ў Мсціслаўскім раёне праваахоўнікі выявілі 44 чалавекі, якія мелі аналагічныя даведкі. Цяпер па гэтым факце ідзе праверка, перадае “Радыё Магілёў”.