Магілёўскія школьнікі затрымалі злодзея-рэцыдывіста

Хлопцы ўбачылі як на вуліцы плача жанчына. Калі яны падышлі да яе пацікавіцца, што здарылася, жанчына расказала, што ў яе скралі сумачку, паведамляе 222.by.

Школьнікі рынуліся на пошукі злодзея і літаральна праз некалькі хвілінаў заўважылі падазронага мужчыну сталага веку, які пакаваў у поліэтыленавы пакет жаночую сумачку. Жанчына падышла і апазнала ў яго руках сваю рэч. Хлопцы ўтрымлівалі злодзея да прыбыцця міліцыі.

Пазней высветлілася, што затрыманы неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.