Магілёўца з чаргі ў абменнік тройчы забіралі ў міліцыю

Канфліктная сітуацыя ўзнікла сёння ў чарзе ў абменнік на чыгуначным вакзале ў Магілёве. Раніцай у асноўнай чарзе было запісана 442 чалавекі. Аднак неспадзявана пачала стварацца іншая чарга, арганізатарка якой скарысталася "адміністрацыйным рэсурсам".


Магілёвец Кірыл, які вядзе спіс асноўнай чаргі, паведаміў, што яго аж тройчы затрымлівала міліцыя па заяве "канкурэнткі". Там яго сфатаграфавалі і знялі адбіткі пальцаў.