Магілёўцы зусім адмовіліся ад адпачынку за мяжой
Жыхары вобласці перасталі ездзіць на адпачынак нават у Крым, не кажучы пра Егіпет і Турцыю.
Дырэктар “Магілёўаблтурыста” Алена Карпенка паведаміла “Радыё Магілёў”, што ахвочым адпачыць на радзіме прапануюцца экскурсійныя туры. Што праўда, гэты напрамак у беларускай туріндустрыі слаба развіты.
Карпенка мяркуе, што бліжэйшым часам узрасце попыт туры выходнага дня. З яе словаў, гэтыя туры становяцца папулярнымі як карпаратыўны адпачынак.