Магілу Уітні Х'юстан ахоўваюць ад рабаўнікоў і фанатаў
Спявачку пахавалі ў залачонай труне, залатых туфлях і брыльянтавых упрыгожваннях.
Усё гэта каштуе каля 500 тысяч долараў, інфармуе РІА "Новости". Сям'і Х'юстан давялося наймаць узброеную ахову, якая штодзённа адганяе ад магілы фанатаў, якія прыязджаюць на могілкі ў яе родным горадзе Ньюарк цэлымі аўтобусамі.
Нагадаем, спявачка пайшла з жыцця 11 лютага ва ўзросце 48 гадоў.
Фота — mirror.co.uk