Магілёўцы адстаялі платную аўтастаянку

Паркаваць жа свае аўтамабілі работнікі завода “Ольса” будуць каля прадпрыемства.

Як раней паведамляла Еўрарадыё, пасля таго, як завод “Тэхнапрыбор” увайшоў у склад завода “Ольса”, яго кіраўніцтва вырашыла зрабіць з агульнай стаянкі — стаянку для рабочых завода. Аўтаўладальнікам прапанавалі да 28 лютага вызваліць стаянку ад сваіх машын.

Грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі арганізаваў збор подпісаў у абарону стаянкі, бо пасля яе ліквідацыі машыны яшчэ болей бы закрузілі прылеглыя двары. 55 подпісаў было выслана мясцовым чыноўнікам.

Фота — venturebeat.com