Магілёўскі суд пайшоў насустрач фронтаўцу
У Магілёве суд Кастрычніцкага раёна пастанавіў стварыць незалежную камісію.
Яна высветліць, каму належыць неадрамантаваная дарога, разбітыя бардзюры і неўпарадкаваная тэрыторыя па вуліцы Астроўскага каля дома 58.
Адметнасцю камісіі з’яўляецца тое, што ў яе склад не трапяць прадстаўнікі ЖЭУ і ЖРЭУ. Праваабаронца Барыс Бухель кажа, што ў Магілёве гэта першы выпадак, калі дзейнічае новы закон аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг.
Незалежная камісія мусіць правесці экспертную ацэнку якасці аказання паслуг насельніцтву разнастайнымі арганізацыямі. Таксама яна зробіць выснову каму, урэшце, належыць разбітая дарога.
Нагадаем, што сябра ГА БНФ "Адраджэнне" Антон Цыдзік звярнуўся ў суд. Ён хоча абавязаць мясцовае ЖРЭу адрамантаваць дарогу і добраўпарадкаваць прылеглую тэрыторыю каля яго інтэрната. Аднак падчас судовага разбіральніцтва стала вядома, што дарога без гаспадара.