Магілёўскі журналіст Уладзімір Лапцэвіч выйшаў на волю
У ізалятары часовага ўтрымання журналіст БелаПАН адбыў 7-дзённае пакаранне.
Нагадаем, што міліцыянты затрымалі Лапцэвіча 25 сакавіка на Дзень Волі. Яго абвінавацілі ў лаянцы, а таксама ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі.
Лапцэвіч лічыць сваё затрыманне незаконным і збіраецца яго абскарджваць у абласным суддзе ў бліжэйшыя дні. Журналіст таксама кажа, што суддзя Ірына Ланчава не задаволіла яго хадайніцтва аб вядзенні судовага паседжання па-беларуску, а потым не прадаставіла яму перакладчыка. Гэтыя дзеянні суддзі журналіст таксама збіраецца абскардзіць у бліжэйшы час.