Махляр "уладкоўваў" мінчукоў на працу ў МЗС

Ён не толькі прапаноўваў наіўным жыхарам сталіцы ўладкавацца на працу ў Міністэрства замежных спраў, але і "дапамагаў" з атрыманнем зямельнага ўчастка. Ужо вядома, што ў 2007-2012 гадах махляр падбухторваў траіх чалавек да дачы хабару чыноўнікам з Мінгарвыканкама і Мінскага раённага выканкама.

Як паведамляе "Ежедневник", мужчына завалодаў 14,5 тысячамі долараў і 2,6 млн рублёў. Яму пагражае ці абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, ці пазбаўленне волі — ад 2 да 7 гадоў.