Македонскі хлопчык апрытомнеў пасле 4 год комы

Няшчасце здарылася з хлопчыкам, калі яму было 8 год. Яго прывезлі ў лякарню з моцным болем і высокай тэмпературай. Ён амаль адразу ўпаў у кому і дагэтуль не прыходзіў у свядомасць. Медыкі так і не паставілі Ёвану дакладны дыягназ.

Пакуль медыкі спрабавалі зразумець, што адбываецца з дзіцём, дабрачынныя арганізацыі з гарадоў Охрыда і Стругі ладзілі дабрачынныя акцыі і канцэрты, каб сабраць грошы на лекаванне хлопчыка. Цяпер усе чакаюць, што Ёван цалкам ачуняе, перадае ИТАР-ТАСС.