Максім Мірны прайграў на Алімпіядзе ўжо ў стартавым матчы
Ён выступаў у парным разрадзе разам з Аляксандрам Бурым.
Беларускія тэнісісты ва ўпартай барацьбе прайгралі сапернікам з Індыі Махешу Бхупаці і Рахану Бапана — 6:7, 7:6, 6:8. Такім чынам, Мірны і Буры выбылі з барацьбы ўжо на старце, паведамляе "Прессбол".
Фота — bymedia.net