Максім Мірны — у паўфінале тэніснага турніру ў Сіднэі
Беларус Максім Мірны і румын Хорыя Тэкаў выйшлі ў паўфінал парнага разраду на сіднэйскім турніры.
Як інфармуе БЕЛТА, у чвэрцьфінальным матчы беларуска-румынскі дуэт выйграў у індыйска-канадскага тандэму Махеш Бхупаці/Даніэль Нестар у двух сэтах — 6:3, 6:4. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 5 хвілінаў.
Для Мірнага і Тэкаў гэта першы афіцыйны сумесны турнір. Да гэтага беларус гуляў у пары з Даніэлем Нестарам, а партнёрам румына быў тэнісіст Махеш Бхупаці.
У паўфінале сапернікамі беларуска-румынскай пары будуць іспанскія тэнісісты Давід Марэра і Фернанда Вердаска.