Маладафронтаўца Уладзіміра Яроменку асудзілі на 10 сутак арышту
Ён быў прызнаны вінаватым у "дробным хуліганстве". Адпаведнае рашэнне ў чацвер прыняў суд Маскоўскага раёна сталіцы.
Нагадаем, што Яроменку мусілі вызваліць у сераду пасля 7-суткавага арышту, але на волю ён не выйшаў. Сёння высветлілася, што з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна маладафронтаўца адразу павезлі ў суд.
Былому палітвязню Яроменку сёлета прызначылі прэвентыўны нагляд. Новы арышт будзе трэцім адміністрацыйным пакараннем юнаку пасля ўсталявання нагляду. Праз гэта ўмовы нагляду могуць пагоршыцца.
Фота — svaboda.org