Маладафронтаўцаў пакаралі штрафам за "атаку" на Леніна

З Міхася Мускага, Рамана Васільева і Паўла Сяргея пастаноўлена спагнаць 1 мільён 897 тысяч рублёў матэрыяльнай і маральнай кампенсацыі за яйкі, кінутыя ў помнік Леніну 7 лістапада 2011 года, паведамляе Радыё Свабода.

Камуністы патрабавалі 2 мільёны матэрыяльнай кампенсацыі за вопратку, нібыта, запэцканую разбітымі аб помнік яйкамі, а таксама па 2,5 млн рублёў "за маральныя пакуты". Суд задаволіў пазоў часткова.

Адзначым, што Мускага і Васільева прывезлі ў суд з турмы на Акрэсціна, дзе яны адбываюць 15 сутак адміністрацыйнага арышту пасля ўдзелу ў "Чарнобыльскім шляху" 26 красавіка.

Фота — bymedia.net