"Малады фронт" на Дзень Волі не пойдзе на Бангалор

Як кажа намеснік старшыні арганізацыі Мікола Дземідзенка, актывістаў "Маладога фронту" (зарэгістраванага ў Чэхіі) не запрасілі на паседжанне аргкамітэта. Нагодай стала прынцыповая пазіцыя маладафронтаўцаў наконт акцыі 25 сакавіка летась. Тады "Малады фронт" адмовіўся святкаваць Дзень Волі на плошчы Бангалор.

Па словах Дземідзенкі, якія перадае "Хартыя'97", сёлета маладафронтаўцы будуць падаваць сваю заяўку ў Мінгарвыканкам на святкаванне Дня Волі. Магчымымі месцамі правядзення акцыі называюцца Кастрычніцкая плошча і плошча Якуба Коласа.