"Малады Фронт" прапануе ўшанаваць памяць Вацлава Гаўла
Зарэгістраваная ў Чэхіі моладзевая арганізацыя заклікае прынесці да чэшскай амбасады кветкі і запаленыя свечкі.
Гэтак яны мяркуюць ушанаваць памяць апошняга прэзідэнта Чэхаславакіі ды першага прэзідэнта незалежнай Чэхіі. перадае сайт "Маладога Фронту". Нагадаем, што літаратар і палітык Вацлаў Гавел памёр учора, 18 снежня. Гавел заўжды падтрымліваў беларускую незалежніцкую супольнасць і выступаў за дэмакратычныя перамены.
Чэшская амбасада размяшчаецца ў Верхнім Горадзе па адрасе Музычны завулак, 1/2.