"Малады фронт" заклікаў запаліць свечкі 19 студзеня

У заяве, што размешчаная на сайце "МФ", прапануецца ў гэты дзень а 20.00 выставіць свечкі на плошчы Незалежнасці.

Актывіст моладзевай арганізацыі Таццяна Шапуцька ў эфіры Еўрарадыё адзначыла, што наўрад ці людзей стануць спыняць, калі яны будуць прыходзіць па адным. Не пусцяць да Дома ўраду — можна паставіць свечкі ля Чырвонага касцёлу, сказала Таццяна.

"Кропкі агню ў цемры будуць сведчыць пра мноства беларусаў, якія хочуць зменаў", — адзначаецца ў заяве "МФ".