Малады гамяльчук заблукаў у снягах у цэнтры Гомеля
Цяпер студэнт ляжыць у лякарні, у яго адмарожаныя ногі.
Як піша "Комсомольская правда в Беларуси", здарэнне адбылося 9 лютага. Хлопец затэлефанаваў у гарадскую лякарню і папрасіў дапамогі. Ён сказаў, што заблудзіўся ў цэнтральным парку і не можа з яго выбрацца.
За апошнія дні ў Гомелі выпала вельмі шмат снегу. А ў гэтым парку гурбы дасягалі вышыні 60 сантыметраў. Мабыць, хлопец спрабаваў выбрацца самастойна, але вельмі хутка змёрз.
На месца здарэння выехалі лекары, супрацоўнікі міліцыі і выратавальнікі. Прыкладна праз 40 хвілінаў пасля званка яны знайшлі змёрзлага маладога чалавека. Гэта быў 19-гадовы студэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.