Малазабяспечаным мінчукам пачалі выдаваць дысконтныя карткі

Раней такім людзям ужо пачалі прадаваць з 10-адсоткавай зніжкай нехарчовыя тавары айчыннай вытворчасці. Такая сістэма працуе ў буйных універмагах Мінска. Прадукты са зніжкай для малазабяспечаных будуць прадаваць у сетцы крамаў “Алмі”, “Еўраопт”, “Рублёўскі”, “Родная старана”, “Суседзі” ды некаторых іншых, паведамляе БЕЛТА.

Дысконтныя карткі выдадуць 14 тысячам мінчукоў. Праўда, гэтая лічба з’яўляецца плаваючай і пры неабходнасці будзе карэктавацца.