Малдаўскім чыноўнікам забароняць браць дарагія падарункі

Як адзначыў міністр юстыцыі Малдовы Алег Яфрым, падарункі чыноўнікам забаранілі браць для таго, каб пазбегнуць карупцыі. Цяпер яны змогуць атрымаць толькі сімвалічныя і недарагія рэчы. Іх кошт не павінен перавышаць дапушчальны памер. У бліжэйшы час суму, на якую будзе можна набыць падарунак малдаўскаму чыноўніку, вызначыць парламент краіны, паведамляе БелТА.