Маніфестанты ў Каракасе патрабуюць праўды пра здароўе Уга Чавеса
У нядзелю, 3 сакавіка, сотні людзей выйшлі на вуліцы сталіцы Венесуэлы.
Яны прайшлі маршам па сталіцы краіны — Каракасе. Маніфестанты хацелі даведацца праўду аб прэзідэнце Уга Чавесе — жывы ён ці мёртвы.
Удзельнікі дэманстрацыі прынеслі з сабой плакаты, на якіх было напісана "Хопіць нам хлусіць!" і "Скажыце праўду!", піша "Комсомольская правда".
Нагадаем, 28 лютага экс-амбасадар Панамы заявіў, што ў прэзідэнта Венесуэлы яшчэ два месяца таму была зафіксаваная смерць галаўнога мозгу. Затым, нібыта, Чавема даставілі з Гаваны ў Каракас, а ўжо там адключылі ад апарата штучнага дыхання.
Віцэ-прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура афіцыйна абверг гэтыя чуткі. Па словах Мадура, Чавес праходзіць яшчэ адзін курс хіміятэрапіі ў вайсковым шпіталі Каракаса і адтуль кіруе дзяржавай.
Фота — REUTERS