"Манрэаль" Андрэя Касціцына перамог "Бостан", лік у серыі стаў нічыйны
Заўтра раніцай стане вядома, ці далучыцца беларускі нападаючы ў бліжэйшыя дні да нацыянальнай зборнай, якая ў пятніцу стартуе на чэмпіянаце свету.
"Манрэаль" і "Бостан" вырашаць лёс адзінай пуцёўкі ў другі раўнд Кубка Стэнлі ў сёмым матчы, які пройдзе ў Бостане. Сёння раніцай "Манрэаль", за які выступае беларускі нападаючы Андрэй Касціцын, на сваёй пляцоўцы святкаваў перамогу — 2:1. Такім чынам, лік у серыі стаў нічыйны — 3:3.
Заўтра раніцай, па выніках вырашальнага матчу, стане вядома, ці далучыцца Андрэй Касціцын у бліжэйшыя дні да нацыянальнай зборнай, якая ў пятніцу гуляе ў Кошыцы (Славакія) з канадцамі першы матч на чэмпіянаце свету.
Нагадаем, "Нэшвіл", за які гуляе малодшы з братоў — Сяргей Касціцын, прабіўся ў другі раўнд Кубка Стэнлі, і гэты беларускі хакеіст у зборную не прыедзе.