Марадона прыехаў у Венесуэлу падтрымаць на выбарах Мадуру (фота)

Напярэдадні ў Каракасе прайшла шматтысячная цырымонія з нагоды завяршэння перадвыбарчай кампаніі. Яе праводзіў кандыдат ад правячых сілаў Нікалас Мадура. На ёй з'явіўся знакаміты ў мінулым футбаліст Дыега Марадона, які падтрымлівае палітыку цяперашніх венесуэльскіх уладаў. Ён быў апрануты ў чырвоную футболку з ё0-м нумарам. Марадона стаяў каля Мадуры і вітаў удзельнікаў мітынга.

Як адзначае РІА "Новости", кандыдат ад апазіцыі Энрыке Капрылес, паводле сацыялагічных апытанняў, адстае ад НІкаласа Мадуры на 10-20%. На сваім мітынгу Капрылес казаў пра неабходнасць пераменаў і намер знішчыць карупцыю групоўкі ва ўладзе.

Дарэчы, Мадура заявіў, што спецслужбы злавілі ў Венесуэле групу калумбійскіх тэрарыстаў, якія "планавалі дэстабілізаваць сітуацыю перад выбарамі".

Фота — AFP