Маргарэт Тэтчэр была дэпутаткай ад "беларускай" акругі Лондана

У каментары nn.by ён паведаміў, баранэса Тэтчэр сустракалася з біскупам Чаславам Сіповічам і старшынёй Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі Янкам Міхалюком.

Па словах Надсана, Тэтчэр была дэпутаткай парламента ад акругі Фінчлі. У гэтым раёне Лондана размяшчаецца Беларуская грэка-каталіцкая царква і Бібліятэка імя Францішка Скарыны.

Нагадаем, што Тэтчэр памёрла 8 красавіка на 88-м годзе жыцця. Яна была першай жанчынай на пасадзе прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі. Баранэса Тэтчэр кіравала краінай з 1979 па 1990 год.

На фота nn.by — Маргарэт Тэтчэр і беларускі біскуп Часлаў Сіповіч.