Марк Цукерберг падарыў Мядзведзеву футболку
Прэм'ер-міністр Расіі сустрэўся з заснавальнікам сацыяльнай сеткі Facebook.
Марк Цукерберг знаходзіцца з візітам у Маскве. На падараванай расійскаму прэм’еру футболцы ёсць выява адрасу старонкі Мядзведзева ў Facebook, паведамляе ВВС.
Акрамя гэтага, падчас сустрэчы Мядзведзеў і Цукерберг абмяркоўвалі пытанні захавання аўтарскіх правоў у інтэрнэце. На думку кіраўніка расійскага ўрада, мае права на існаванне ідэя "дазволіць самому ўладальніку аўтарскіх правоў вызначаць межы абароны гэтага права". У сваю чаргу заснавальнік Facebook заўважыў, што яго кампанія "з поўнай сур'ёзнасцю ставіцца да абароны аўтарскіх правоў", ужываючы для іх абароны розныя метады.