Марсаход Curiosity “зачэкініўся” праз Foursquare на Марсе
Цяпер іншыя карыстальнікі Foursquare змогуць сачыць за перасоўваннямі апарата па чырвонай планеце.
“NASA выкарыстоўвае Foursquare, каб даць людзям ведаць, якія новыя месцы на Марсе наведаў Curiosity", - заявіў намеснік кіраўніка службы па камунікацыях NASA Дэвід Уівер. Паводле яго слоў, гэта дасць карыстачам сацыяльнай сеткі адчуванне, быццам яны самі вандруюць па кратары Гейла, куды высадзіўся марсаход, інфармуе rbc.ru.
Нагадаем, у лістападзе 2011 году з мыса Канаверал была запушчаная ракета Atlas V з марсаходам Curiosity. Пасля васьмімесячнага палёту ён паспяхова здзейсніў пасадку ў кратары Гейла ў паўднёвай частцы Чырвонай планеты, а затым перадаў на Зямлю першы каляровы здымак Марса. Тэрмін службы мабільнай лабараторыі коштам 2,5 млрд долараў складзе 1 марсіянскі год (686 зямных дзён).