Марская хваля змыла закаханых падчас прапановы рукі і сэрца (відэа)
Кур'ёзнае здарэнне адбылося ў ЗША, у каліфарнійскім гарадку Лагуна Біч.
Як паведамляе The Daily Telegraph, малады чалавек хацеў прыемна ўразіць сваю дзяўчыну і запрасіў яе на пляж. Там ён стаў на адно калена і збіраўся прызнацца ёй у каханні ды прапанаваць руку і сэрца. Аднак у гэты момант маладых людзей змыла марская хваля. На шчасце, яны паспяхова выбраліся з вады.