Мартынаў сустрэнецца з кіраўнікамі МЗС "Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы"

У штогадовай сустрэчы міністраў замежных спраў краін - членаў Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывы прымуць удзел дэлегацыі ўсіх 18 дзяржаў - удзельніц, паведамляе ИА REGNUM.

У ходзе пасяджэння запланавана выступленне Міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава па пытаннях ўдзелу нашай краіны ў еўрапейскіх інтэграцыйных працэсах. У рамках мерапрыемства плануецца правядзенне двухбаковых перамоваў з міністрамі замежных спраў Італіі і Сербіі, а таксама сустрэч з кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў іншых еўрапейскіх краін.