Марын Лё Пэн падарвала планы Сарказі на прэзідэнцтва

Сама Лё Пэн набрала ў першым туры 18% галасоў і выбыла з прэзідэнцкай гонкі.

Паводле ацэнак палітолагаў, 6 траўня, падчас другога тура галасавання, менавіта тыя, хто галасаваў за Лё Пэн, маглі стаць вырашальнымі для перамогі кансерватара Нікаля Сарказі над яго апанентам ад сацыялістаў Франсуа Аландам. Сама кіраўніца "Нацыянальнага фронту" заявіла, што свой выбарчы бюлетэнь запаўняць не збіраецца, бо не давярае ніводнаму з кандыдатаў, перадае РБК.

Паводле апытанняў, Аланд атрымае перамогу з адрывам ад 6% да 10% галасоў выбарцаў. Эксперты кажуць, што Сарказі для перамогі неабходна не меней за 80% ад галасоў Лё Пен, але наўрад ці ён іх атрымае.

Фота: profi-forex.org