Машына ўкраінскага прэм'ера загрузла ў снежных гурбах

Як паведамляе сайт podrobnosti.ua, адкопваць аўтамабіль прыйшлося ахоўнікам і кіроўцу прэм'ера. Сам Азараў у гэты час даваў каментары прадстаўнікам СМІ. Машына прэм'ера не змагла праехаць з правага на левы бераг, бо снег на вуліцах быў непрыбраны. Некалькі разоў на другарадных вуліцах машыне Азарава давялося пераадольваць сумёты.

Нагадаем, што на сёння ў Кіеве абвешчаны непрацоўны панядзелак для ліквідацыі наступстваў стыхійнага бедства.

Фота — kmu.gov.ua