Мастак стварае інтэрнэт-выставу работаў, выстаўленых на дабрачынны продаж
Дзве траціны грошай, атрыманых за карціны, Мікола Купава перавядзе на рэстаўрацыю старадаўняга базылянскага кляштара ў Оршы.
Нагадаем, што мастак ужо некалькі месяцаў змагаецца за аднаўленне базылянскага кляштару XVIII стагоддзя і царквы Апекі Божай Маці. Дзеля гэтага арганізуе дабрачынны продаж сваіх карцін.
Разам з тым Купава прапанаваў аршанскім уладам правесці традыцыйную выставу. Але для гэтага трэба прайсці некаторыя фармальнасці, якія тармозяць справу.
Таму распачалася распрацоўка інтэрнэт-выставы "Святло Бацькаўшчыны". На асобным сайце будуць выстаўленыя выявы ўсіх дабрачынных карцінаў і кантакты мастака для таго, каб дамовіцца аб пакупцы карцін.
Пералік карцін можна пабачыць па спасылцы.
Фота — svaboda.org