Мастак з Бярозы стварыў “Парк юрскага перыяда”

Там праходзіць выстава дзевяці муляжоў дыназаўраў у натуральную велічыню з калекцыі мастака Уладзіміра Найбіча з горада Бяроза Брэсцкай вобласці. Дагістарычныя рэптыліі, якія дзівяць сваім памерам і амаль натуральным выглядам, занялі два музейных памяшкання. Тут можна ўбачыць, як выглядалі цыядонт, птеразаўр, сарказаўр, спінозаўр, эйніазаўр, цілафізіс, дэйнаніх, эўплацыфал, тыраназаўраўр. Асобны "сюжэт" выставы - нараджэнне маленькага дыназаўрыка, дзіцяня індазаўра, які вылупляецца з велізарнага яйка, паведамляе БелаПАН.

Муляжы дыназаўраў мастак вырабляе з дапамогай металічнага каркаса, які пакрывае пенапластам, мантажнай пенай і гнуткім пластыкам. Затым "цела" рэптыліі шліфуецца і абцягваецца дэрмацінам, фарбуецца алейнымі або акрылавымі фарбамі. Дэталі - сківіцы, зубы, вочы - робяцца з пчалінага воску або пластыка.