Матч 1/16 Лігі Еўропы БАТЭ-ПСЖ павінен адбыцца 17 лютага

Першы матч 1/16 Лігі Еўропы БАТЭ-ПСЖ павінен адбыцца сёння на мінскім стадыёне "Дынама" ў 20:00.

Напярэдадні французскі клуб папрасіў УЕФА перанесці гульню з вечара на дзень, але эксперты пакінулі ўсё без зменаў. Аднак матч яшчэ можа быць перанесены. За гадзіну да яго пачатку арбітры замераюць тэмпературу паветра, і калі яна апынецца ніжэй за 15 градусаў марозу, то вырашаць будуць самі клубы. Калі адна з каманд адмовіцца – матч давядзецца пераносіць.