Маці Уладзіслава Кавалёва не можа атрымаць даверанасць сына

У адказ на яе скаргі і заявы ў КДБ, Генпракуратуру і Вярхоўны суд Беларусі няма ніводнага слова пра гэтую даверанасць. Дакумент быў складзены Уладзіславам Кавалёвым і яго адвакатам Станіславам Абразеем, падпісаны асуджаным і накіраваны на подпіс начальніку СІЗА КДБ. Там цяпер утрымліваюць Кавалёва, асуджанага на смерць за саўдзел у тэракце 11 красавіка.

Скаргу на знікненне дакумента маці асуджанага падала яшчэ 7 снежня. А сёння, 28 снежня, жанчына атрымала трэці ліст ад сына. Ён піша, што “самаадчуванне выдатнае” і ўвогуле ліст аптымістычны, перадае БелаПАН.