Маці Уладзіслава Кавалёва падала скаргі на адміністрацыю СІЗА КДБ

Як перадае БелаПАН, жанчыла абураная тым, што ёй і дачцэ далі магчымасць пагаварыць з Уладзіславам Кавалёвым 30 і 10 хвілінаў, адпаведна. Пры гэтым дазволенае спатканне можа доўжыцца да трох гадзінаў.

Кавалёва таксама кажа, што падала дзве скаргі начальніку СІЗА КДБ. Па яе словах, нібы знікла перададзеная ёю 7 снежня даверанасць на вядзенне справаў сына на свабодзе. Высветлілася таксама, што перадачы маці вязень так і не атрымаў, хоць ёсць яго распіска ў атрыманні. маці казалі, што перадачу Ўладзіслаў атрымаў.

Па словах Кавалёвай, калі даверанасць не знойдзецца, то 9 снежня яна падасць скаргу старшыні КДБ Вадзіму Зайцаву.