Маўродзі аб'явіў пра стварэнне палітычнай партыі МММ
Заснавальнік фінансавай піраміды правёў яе з'езд у Курску.
Удзельнікі мерапрыемства абралі Сяргея Маўродзі старшынём партыі, паведамляе РІА "Новости".
Нагадаем, стваральнік гіганцкай фінансавай піраміды 1990-х і ініцыятар МММ-2011, у канцы траўня сёлета аб'явіў пра запуск новага праекту МММ-2012 і спыніў выплаты удзельнікам папярэдняй піраміды. Сярод пацярпелых аказаліся і тысячы ўкладчыкаў у Беларусі.
Фота — kp.ru