МАЗ вядзе перамовы з КамАЗам, ГАЗам і Венесуэлай
МАЗ зацікаўлены ў стварэнні холдынга з КамАЗам. Але прадаваць свае акцыі расіянам не збіраецца. Бо паабяцаў іх Венесуэле?
Як паведаміў сёння журналістам гендырэктар ААТ "МАЗ" Аляксандр Бароўскі, "нам трэба шукаць стратэгічнага партнёра, і мы гэта робім, вядзем перамовы з КамАЗам, але мы не прадаем аніякіх акцый". Паралельна вядзецца абмеркаванне аналагічнай прапановы ад расійскай групы "ГАЗ".
У той жа час акцыянерам МАЗа можа стаць Венесуэла, дзе мяркуецца стварыць зборачную вытворчасць мінскіх аўтамабіляў. "Па набыцці акцый таксама ідзе праца. Калі мы ўвойдзем у холдынг з доляй 48%, то 200-300 млн долараў за свой пакет акцый Венесуэле мы атрымаем", — цытуе Бароўскага БЕЛТА.