Медыкі абвяргаюць інфармацыю, што вегетарыянства — гэта хвароба

Пра гэта журналістам паведамілі ва Украінскім бюро арганізацыі, перадае сайт "Подробности". Прадстаўнікі СААЗ кажуць, што хтосьці ў Расіі распаўсюдзіў інфармацыю, якая з'яўляецца толькі чуткамі.

Нагадаем, у панядзелак у СМІ з'явіліся паведамленні, што Сусветная арганізацыя аховы здароўя пашырыла спіс псіхічных захворванняў. У яго нібыта ўключылі сыраедзенне і вегетарыянства. Таксама паведамлялася, быццам летась у новы рэестр хваробаў СААЗ трапіла каханне.

Фота: primenimudrost.ru