Мэр Бабруйска распавёў, на чыім "Мэрсэдэсе" ён ездзіць на працу

Паведамлялася, што машына абышлася бюджэту ў 70-80 тысяч долараў. Аднак сам Бонахаў у гутарцы з nn.by абверг гэтыя чуткі. Чыноўнік кажа, што купіў аўтамабіль за ўласныя грошы, у тым ліку за крэдыт, які ўзяў у "Белаграпрамбанку". Па словах Бонахава, аўтамабіль ён купіў у сакавіку, яшчэ да падаражэння мытных плацяжоў. Тады аўто каштавала 46 тысяч долараў.

Кіраўнік Бабруйска кажа, што ўзяў 75 мільёнаў у крэдыт (24 тысячы долараў), прадаў свой стары аўтамабіль "Мазда-3" за 15 тысяч, крыху дабавіў і купіў новую машыну.