Мэр Таліна прапанаваў гараджанам бясплатны грамадскі транспарт
Такую меру ён прапануе ўвесці з 2013 года.
Эдгар Савісаар мяркуе, што гэта забяспечыць грамадзян роўным правам на свабоду перамяшчэння. Таксама такая мера палепшыць экалагічнае становішча ў горадзе і скароціць колькасць затораў. У якасці прыкладу мэр Таліна прыводзіць невялікія гарады Францыі, Бельгіі і ЗША, дзе ўжо некалькі гадоў дзейнічае бясплатны грамадскі транспарт, інфармуе Lenta.ru.
З 19 па 25 сакавіка ў Таліне пройдзе апытанне гараджан наконт бясплатнага праезду. Калі жыхары эстонскай сталіцы падтрымаюць ідэю мэра, то яна ўвасобіцца ў жыццё ўжо ў 2013 годзе.