"Металург" закінуў "Нёману" дзве шайбы ў пустую браму
У Гродне ў аўторак прайшоў трэці матч фінальнай серыі плэй-оф адкрытага хакейнага чэмпіянату Беларусі.
Перамогу святкавала жлобінская каманда з лікам 5:2 (1:1, 1:1, 3:0). Апошнія дзве шайбы "Металург" закінуў у пустую браму — гаспадары пляцоўкі, спрабуючы выратаваць гульню, двочы здымалі брамніка.
У выніку, у серыі лік стаў 2:1 на карысць "Металурга". У сераду ў Гродне пройдзе чарговы матч.