Метэарыт збіла расійская ракета? (фота)

Паводле непацверджаных звестак, метэарыт, які набліжаўся на Зямлі, за 20 кіламетраў да яе паверхні быў перахоплены ракетай супрацьпаевтранай абароны. Метэарыт распаўся на кавалкі, інфармуе Russia Today. Ракету нібыта выпусцілі з вайсковай адзінкі ва Уржумцы пад Чэлябінскам.

Афіцыйныя прадстаўнікі расійскіх уладаў пакуль не пацвердзілі гэтую інфармацыю.

Тым часам навукоўцы Пулкаўскай абсерваторыі паведамляюць, што існуе вялікая верагоднасць падзення чарговых нябесных аб'ектаў цягам бліжэйшых гадзінаў.

Нагадаем, што метэарыт - адносна невялікі па памерах кавалак пароды (камень ці камень і жалеза), які не паспявае цалкам згарэць у атмасферы і выпадае на паверхню Зямлі, пакідаючы варонку. Метэор - гэта як правіла пыл ці невялікія кавалкі пароды, якія згараюць у атмасферы і не паспяваюць выпасці на паверхню Зямлі, але ў небе іх можна пабачыць у якасці знічак. Вельмі яскравыя метэоры называюць балідамі.

На дадзены момант ад пашкоджанняў ў выніку падзення метэарыта пад Чалябінскам пацярпелі больш за 500 чалавек.

 

Фота: Russia Today


Больш па гэтай тэме:

NASA: аскепкі астэроіда могуць падаць дзе заўгодна (інфаграфіка траекторыі)

МНС Расіі: метэарыта яшчэ не знайшлі

Твіты і фота з Чэлябінска (абнаўляецца)